БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У ДТЗ у Талачынскім раёне загінулі два чалавекі

29.11.2024 / 11:31

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася сёння а 9-й раніцы на 503-м км дарогі М-1, паведамляе прэс-служба МУС.

54-гадовы кіроўца Volkswagen заснуў за рулём і сутыкнуўся з паўпрычэпам аўтапоезда з цягачом Mercedes.

Два пасажыры легкавіка — 44-гадовая жанчына і яе 21-гадовы сын — загінулі.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула