Польшча ўвяла «асаблівыя меры» для выдачы гуманітарных віз беларусам у Грузіі
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка звярнуўся з лістом у МЗС Польшчы з просьбай аб садзейнічанні беларусам, якія знаходзяцца ў Грузіі і жадаюць атрымаць гуманітарную візу. Яму далі на гэта адказ, фрагменты з якога публікуюцца ў тэлеграм-канале палітыка.
29.11.2024 / 17:17
«Пасля падзей 2020 года ў Беларусі, якія суправаджаюцца масавымі рэпрэсіямі і пераследамі з боку рэжыму Лукашэнкі, значная колькасць грамадзян Беларусі былі вымушаныя пакінуць краіну. Грузія стала адным з асноўных напрамкаў для беларусаў дзякуючы бязвізаваму рэжыму і прамым авіязносінам. Да нядаўняга часу Грузія ўспрымалася як адносна бяспечны прытулак, аднак сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Грузіі, якая змянілася, выклікае асцярогі», — пісаў Латушка ў сваім лісце, дасланым у польскі МЗС 18 лістапада, просячы аб садзейнічанні беларусам з Грузіі пры іхніх зваротах адносна выдачы гуманітарных польскіх віз.
27 лістапада прыйшоў адказ ад намесніцы міністра замежных спраў Польшчы Хенрыкі Машчыцкай-Дэндыс. У ім адзначаецца, што МЗС Польшчы і польскія консулы надаюць асаблівую ўвагу пытанням падтрымкі грамадзян Беларусі, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі і ратуюцца ад рэпрэсій.
«Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Грузіі, маюць права падаць заяўку на польскую візу толькі на падставе самога факту знаходжання на тэрыторыі Грузіі (на працягу не менш за 6 месяцаў) без неабходнасці легалізацыі свайго знаходжання», — гаворыцца ў гэтым дакуменце.
«Прымаючы пад увагу палажэнні Візавага кодэкса ЕС, хачу запэўніць, што мы ўкаранілі асаблівыя меры для аператыўнай выдачы гуманітарных віз членам беларускай апазіцыі ў сувязі з сітуацыяй у Грузіі, а таксама для бягучага абслугоўвання грамадзян Беларусі, уцягнутых у прадэмакратычную дзейнасць і якія імкнуцца ўехаць у ЕС», — піша намесніца міністра.
Падчас разгону пратэснай акцыі ў Тбілісі затрымалі 43 чалавек
Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі
У Грузіі ўспыхнулі пратэсты пасля заявы ўрада пра адмову ад еўраінтэграцыі
Грузія адмаўляецца ад перамоў аб уступленні ў Еўрасаюз