Мінскае турагенцтва возіць туры ў Расію па банкаўскія карты

Мінскае турагенцтва Anitaby арганізавала туры ў Расію, дзе можна аформіць банкаўскую карту, якая свеціцца, заўважыў CityDog.io.

29.11.2024 / 19:37

З 2024 года агенцтва Anitaby прадае аўтобусныя туры ў Маскву і Смаленск. Падчас паездак турысты не толькі глядзяць славутасці, але і афармляюць дэбетавыя карты «Мір» расійскага Т-Банка з убудаванымі святлодыёдамі. Кошт такога тура без начных пераездаў — 250 руб. са зніжкай.

Гэтыя карты «Мір» працуюць як у Расіі, так і ў Беларусі. Святлодыёды актывуюцца пры выкарыстанні, дадатковай зарадкі не патрабуецца. Каб аформіць яе, неабходна загадзя падаць заяўку праз сайт банка.

Пасля пачатку поўнамаштабных баявых дзеянняў ва Украіне міжнародныя аплатныя сістэмы Visa і Mastercard пакінулі Расію. А нядаўна стала вядома, што тэрмін дзеяння сертыфікатаў бяспекі гэтых картаў у РФ хутка скончыцца.

Беларускі брэнд касметыкі ўпершыню выпусціў свой адвэнт-каляндар. А што з цэнамі?

Беларусаў задарма навучаць, куды і як найлепш інвеставаць

Nashaniva.com