Жыхара Краснаполля прысудзілі да аднаго года калоніі за крытыку Лукашэнкі
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Mayday team, 2 кастрычніка суд Краснапольскага раёна вынес прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Кірэеву, якога прызналі вінаватым у «абразе Аляксандра Лукашэнкі» (арт. 368 КК РБ).
29.11.2024 / 20:52
Падставай для крымінальнай справы стаў той факт, што Кірэеў у чэрвені 2024 года ў прысутнасці супрацоўнікаў Краснапольскага РАУС і аддзела прымусовага выканання Краснапольскага раёна, «выкарыстоўваючы ненарматыўную лексіку, выказаў сваю негатыўную ацэнку асобы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
За гэта суддзя Яўгенія Краўцова прысудзіла Аляксандра Кірэева да 1 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сілавікі затрымалі адміністратара чата «Беларусы ў Ольштыне»
Шматдзетнага бацьку судзяць за каментары. Яго жонка таксама ў СІЗА