Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах
Справу Івана Вабішчэвіча (творчы псеўданім Дзядзя Ваня) пачнуць разглядаць 10 снежня ў судзе Партызанскага раёна Мінска, піша «Вясна».
29.11.2024 / 22:33
Іван Вабішчэвіч
Спеваку інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс будзе ўзначальваць суддзя Вольга Царык.
Пра затрыманне 44-гадовага спевака стала вядома ў лістападзе.
Сябры спевака Дзядзі Вані пацвярджаюць: ён у СІЗА
Дзядзя Ваня: Патрэбныя перамены