БЕЛ Ł РУС

Грамадства

З 1 студзеня адменяць пошліны на імпартныя яблыкі, бульбу і моркву

30.11.2024 / 11:20

Nashaniva.com

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі вырашыў з 1 студзеня вызваліць ад увазной мытнай пошліны некаторыя віды плодаагародніннай прадукцыі. Пра гэта сказана на сайце ЕЭК.

Гаворка ідзе пра бульбу, моркву і яблыкі, прызначаных для продажу ў рознічным гандлі або наступнай перапрацоўкі.

Так, бульбу можна пастаўляць бяспошлінна ў Расію, але не больш за 150 тыс.тон. На Беларусь гэтая льгота не распаўсюджваецца.

Моркву можна пастаўляць без мытных пошлін як на расійскі рынак (не больш за 55 тыс.тон), так і на беларускі (не больш за 5 тыс. тон).

Распаўсюджваецца льгота і на імпартныя яблыкі. Без пошлін у Расію дазволілі паставіць не больш за 230 тыс. тон, а ў Беларусь — не больш за 20 тыс. тон.

Ільгота будзе дзейнічаць з 1 студзеня па 31 ліпеня 2025 года, г.зн. у міжсезонне.

Па словах міністра па гандлі ЕЭК Андрэя Сляпнёва, «у перыяд міжсезоння на рынку плодаагародняй прадукцыі адзначаюць істотныя ваганні спажывецкіх цэн». Гэта звязана ў тым ліку са сканчэннем запасаў тавараў айчыннай вытворчасці. Льготу вырашылі ўвесці з улікам меншага збору ўраджаю ў гэтым годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула