У Тбілісі ў знак пратэсту прыпыніў працу рэстаран, папулярны ў лідараў «Грузінскай мары»

Папулярны рэстаран «Каклебі» спыніў працу ў знак пратэсту на фоне падзей у краіне, паведамляе Newsgeorgia.ge.

30.11.2024 / 13:31

«Мы не можам абслугоўваць вас і заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца ў нашай краіне. Рэстаран зачынены. Будучыня Грузіі ў Еўропе», — гаворыцца ў заяве на старонцы ўстановы ў Facebook.

«Каклебі» часта наведваюць прадстаўнікі «Грузінскай мары».

Прэм'ер Іраклій Кабахідзэ і іншыя лідары партыі ўлады вячэралі там позна ўвечары 28 лістапада — у рэстаран яны адправіліся адразу пасля абвяшчэння замарозкі працэсу еўраінтэграцыі.

Nashaniva.com