Іван Эйсмант: Больш за 50% беларусаў давяраюць дзяржаўным СМІ

На сустрэчы з журналістамі Віцебскай вобласці кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі адказаў на пытанне, ці сталі людзі больш давяраць беларускім афіцыйным СМІ, піша БелТА.

30.11.2024 / 15:30

«Судзячы па тых звестках, якія мы атрымліваем ад сацыёлагаў, ужо больш за 50% насельніцтва давярае дзяржаўным СМІ. Я не стаўлю гэтыя 50 з лішнім працэнтаў пад сумнеў, бо мы бачым рэальныя паказчыкі на недружалюбных да нас платформах, бачым вялікі рост даверу за апошнія гады», — падкрэсліў старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

Іван Эйсмант расказаў, чаму людзі давяраюць беларускім СМІ.

«Мы можам памыляцца, у нас можа быць свой погляд на нейкія рэчы, які камусьці не падабаецца, але я не магу ўявіць,

каб я або мае калегі-кіраўнікі іншых сродкаў масавай інфармацыі паклікалі якога-небудзь супрацоўніка і сказалі: «Гэта не мела месца, але ты павінен зрабіць рэпартаж пра тое, што гэта было».

Нашы апаненты гэтым займаюцца на сістэмнай аснове. Таму мы ў іх і выйграем», — дадаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

Nashaniva.com