Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках

Адно з пытанняў да Колі Лукашэнкі з боку прапагандыстаў БелТА тычылася ягонага стаўлення да сацсетак і асабістага ў іх удзелу. 

30.11.2024 / 22:05

Коля Лукашэнка

Малодшы сын Лукашэнкі сцвярджае, што сам сацсетак не вядзе, а калі б вёў, то «вы б ведалі».

У той жа час увогуле сацсеткі яму не чужыя, бо ён іх чытае, прытым «розныя». 

«Гэта частка нашага жыцця. Немагчыма, напрыклад, не чытаць Telegram-каналы», — сцвярджае Коля Лукашэнка.

Увогуле ж чытае ён нібыта не толькі тэлеграм-каналы, але і звычайныя кнігі. Падабаецца, маўляў, «нават сам працэс чытання, перагортвання старонак».

Што тычыцца кола чытання, то ў асноўным яно тычыцца біятэхналогіі, па якой Коля цяпер атрымлівае адукацыю:

«Я павінен чытаць тэхнічную літаратуру, навуковую літаратуру. Я яе чытаю шмат: гэта навуковыя артыкулы, манаграфіі, зборнікі, усякія навуковыя рэгламенты».

У той жа час да навукова-папулярнай літаратуры стаўленне дваістае. З аднаго боку, пры яе дапамозе «можна ставіць перад сабой нейкія пытанні» — і гэта плюс. У той жа час «да рэальнага жыцця яна рэдка мае дачыненне і не вырашае нейкія праблемы» — і за гэта Лукашэнка-малодшы яе не любіць.

Мастацкая ж літаратура надаецца для таго, «каб удасканальваць навыкі размовы і пісьма. А вялікія мастацкія творы можна некалькі разоў у жыцці перачытваць». Канкрэтных твораў, праўда, названа не было.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Што супольнага ў Колі Лукашэнкі і першай беларускі ў космасе

Колькі памылак у навуковай публікацыі Колі Лукашэнкі?

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Nashaniva.com