Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Вядомая прарасійская актывістка Вольга Бондарава, вядомая сваімі даносамі, гэтым разам абрынулася на музей Янкі Купалы, дзе сёння, 1 снежня, адкрываецца выстава Алеся Сушы. Бондарава запрашае на адкрыццё і ГУБАЗіК і выказвае смелую ўпэўненасць, што выставу па яе наводцы закрыюць.

01.12.2024 / 09:12

Выстава жывапісу мастака Алеся Сушы пад назваю «Добры вечар добрым людзям!» адкрыецца 1 снежня 2024 года ў 15:00 у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

«Выставачны праект ладзіцца напярэдадні любімых навагодніх святаў і ахоплівае ўсе дні Калядаў. Яго назва — традыцыйныя вітальныя словы калядоўшчыкаў. Яго мэта — прадставіць даўнія звычаі і абрады беларусаў», — піша музей.

Беларусафобка Бондарава распаляе нянавісць, абражаючы мастака, дзяржаўны музей і чапляе адным захадам Міністэрства культуры.

«Нацысцкі прыхвасцень адкрывае выставу ў Дзяржаўным літаратурным музеі ім. Я.Купалы. Пры садзейнічанні Міністэрства культуры, суграмадзяне. Бо ўпэўнены, што яму нічога не будзе за падтрымку бандэраўцаў, якія забіваюць рускіх людзей у Наваросіі. Мінкульт, ты неверагодны! Запрашаю таварышаў з ГУБАЗіК наведаць гэтае мерапрыемства. Там павінна быць вельмі цікава. Пачатак а 15-й гадзіне, калі не памыляюся. Калі не адменяць», — піша Бондарава, падобна, упэўненая, што выставу адмяняць па даносе.

@feelmach ДАНОСЫ! НОВЫЯ ДАНОСЫ! #каліласка #Купала #нашаніва #беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі #беларускітыкток ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Акрамя таго, што жанчына распальвае антыбеларускія настроі ў грамадстве, яна дэманструе страту агульначалавечых норм маралі.

Так Бондарава згадвае нейкую выставу беларускіх мастакоў ва Украіне, сярод якіх быў Алесь Пушкін.

«Нашы выбітныя маляры мастакі-змагарышы за нашу і вашу адмеціліся ў/на Ўкраіне, у самай зоне АТО, куды паехалі, каб аказаць падтрымку нацыстам-бандэраўцам. <…> Пушкін, на шчасце, ужо аддаў канцы. Але іншыя працягваюць жыць», — піша Бондарава.

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

«Уціхамірцеся!» Азаронак кінуўся абараняць беларускія вуліцы ад Бондаравай. Але матывы ў яго свае

Nashaniva.com