Акцыя пратэсту ў Тбілісі працягваецца і ранкам 1 снежня

Нягледзячы на ўчорашні жорсткі разгон паліцыяй, не ўсе пратэстоўцы пайшлі з вуліц Тбілісі. 

01.12.2024 / 09:33

Акцыя пратэсту ля будынка Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта працягваецца. Пратэстоўцы заблакавалі скрыжаванне каля яго.

Учора ўвечары паліцыя з дапамогай спецсродкаў некалькі разоў спрабавала разагнаць мітынг, аднак частка грамадзян не разышлася. Выкарыстоўваючы сілы паліцыі, паліцэйскія адагналі іх ад праспекта Руставелі.

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава

Прэзідэнтка Грузіі абвясціла парламент нелегітымным і адмаўляецца ісці ў адстаўку

Падчас пратэстаў у Грузіі затрымалі беларуса

Nashaniva.com