Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

1 снежня ў музеі Янкі Купалы павінна была адкрыцца выстава жывапісу Алеся Сушы. Аднак пасля даносу прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай выставу адмянілі.

01.12.2024 / 18:41

Даносчыца Вольга Бондарава

Выстава «Добры вечар добрым людзям» мелася прадоўжыцца да 17 студзеня, але ў дзень адкрыцця раптоўна стала вядома пра адмену. Прычыны не называюцца.

Верагодна, руку прыклала даносчыца Бондарава. Яна ў сацсетках запрашала на адкрыццё ГУБАЗіК і выказвала смелую ўпэўненасць, што выставу па яе наводцы закрыюць.

У допісах яна абражала мастака, дзяржаўны музей і Міністэрства культуры.

@feelmach ДАНОСЫ! НОВЫЯ ДАНОСЫ! #каліласка #Купала #нашаніва #беларусь #гісторыя #гісторыябеларусі #беларускітыкток ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

«Нацысцкі прыхвасцень адкрывае выставу ў Дзяржаўным літаратурным музеі ім. Я.Купалы. Пры садзейнічанні Міністэрства культуры, суграмадзяне. Бо ўпэўнены, што яму нічога не будзе за падтрымку бандэраўцаў, якія забіваюць рускіх людзей у Наваросіі. Мінкульт, ты неверагодны! Запрашаю таварышаў з ГУБАЗіК наведаць гэтае мерапрыемства. Там павінна быць вельмі цікава. Пачатак а 15-й гадзіне, калі не памыляюся. Калі не адменяць», — пісала Бондарава.

У чыноўнікаў Мінкульта не хапіла смеласці ёй супрацьстаяць.

Бондарава трыумфуе. Цяпер даносчыца і яе паства абураюцца, што на музеі няма шыльдаў па-руску.

«Звярніце ўвагу, суграмадзяне, на мовы, якімі напісана назва музея: гэта англійская і беларуская. Рускай няма. Вось такі вось у нас неверагодна-каланіяльны білінгвізм, суграмадзяне. Цалкам супярэчыць Канстытуцыі краіны. Але каго ў Мінкульце хвалююць такія «дробязі»?» — піша даносчыца.

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Nashaniva.com