Сёння даляр патаннеў амаль на чатыры капейкі

абноўлена

На таргах у Мінску 2 снежня даляр апусціўся на 3,92 капейкі да 3,5309 рубля.

02.12.2024 / 10:29

Амерыканская валюта даражэла з 11 лістапада па 28 лістапада, з 3,3312 да 3,5951 рубля.

У мінулыя сераду і чацвер даляр падаражэў на 12 капеек, першы раз ён патаннеў толькі ў пятніцу. У пачатку года даляр каштаваў 3,1775.

Еўра сёння знізіўся на 3,65 капейкі да 3,7585.

Расійскі рубель вырас на 1,86 капейкі да 3,3167 за 100 адзінак.

Кітайскі юань упаў на 3,37 капейкі да 4,8971 за 10 адзінак.

Nashaniva.com