Міністра па падатках адправілі ў Магілёў на новую пасаду
Сяргей Налівайка прызначаны памочнікам Лукашэнкі ў Магілёўскай вобласці.
02.12.2024 / 11:45
Сяргей Налівайка займаў пасаду міністра па падатках 10 гадоў і быў рэкардсменам сярод цяперашніх міністраў па працягласці працы. Цяпер ён прызначаны памочнікам Лукашэнкі ў Магілёўскай вобласці.
Раней інспектарам па Магілёўскай вобласці быў Леанід Мартынюк, яго прызначэнне адбылося ў кастрычніку 2020 года.
Таксама сёння Станіслаў Чапурны быў прызначаны паслом у Туркменістане. Ён працаваў начальнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату ўрада.