У Мінску судзяць жанчыну затрыманую за тэлеграм-чат «Здаровы сэнс на Алібегава»
У Мінскім гарадскім судзе адбываецца працэс над Марынай Мышко.
02.12.2024 / 11:50
Яе абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), піша «Вясна».
Справу разглядае Міхаіл Макарэвіч.
Меркавана, Марыну затрымалі ў лютым 2024 года падчас рэйда за тэлеграм-чат «Здаровы сэнс на Алібегава», калі прызналі яго «экстрэмісцкім фармаваннем». Агулам у рашэнні КДБ прапісана 19 удзельнікаў і ўдзельніц чата, сярод якіх — Марына Мышко.