Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ
Візіт канцлера Германіі ў Кіеў, які адбыўся ў панядзелак, стаў важным момантам у межах дыпламатычных намаганняў на фоне працяглай вайны ва Украіне.
02.12.2024 / 13:55
Фота: Bild
Шольц, які прыбыў у сталіцу Украіны без папярэдніх анонсаў, сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і наведаў шпіталь, дзе ляжалі параненыя ўкраінскія салдаты, піша Bild.
Падчас візіту канцлер пагутарыў з некалькімі вайскоўцамі, сярод якіх быў салдат, які страціў абедзве нагі ў баях з расійскімі войскамі.
На фатаграфіі, зробленай падчас візіту, салдат усміхаецца, абдымае Зеленскага, а Шольц прысеў побач. Гэты момант стаў сімвалам падтрымкі Германіі і асабістага ўдзелу ў лёсе тых, хто пацярпеў ад вайны.
Гэта ўжо другі візіт Шольца ва Украіну пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў 2022 годзе. Раней канцлер наведваў Кіеў у чэрвені 2022 года.