Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Маскоўскі карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг, вядомы сваімі выбітнымі гутаркамі з Лукашэнкам, напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет Валянціны

02.12.2024 / 15:30

Розэнберг часта купляў у яе газеты, а потым даведаўся, што яна захварэла на рак. Сваёй песняй ён хацеў яе падбадзёрыць.

Сусветна вядомае інфармацыйнае агенцтва BBC зрабіла відэа пра Валянціну і тое, што Розэнберг хоча яе падтрымаць і жадае здароўя.

Гэта простая гісторыя пра скрэпы і каштоўнасці. 

Варта дадаць толькі, што прадзед Стывена Розэнберга паходзіў са Шклова.

Лукашэнка даў інтэрв'ю журналісту BBC Стывену Розэнбергу

«Гэта ў вас несастыкоўка ў галаве, Стыў». Гутарка журналіста BBC з Лукашэнкам атрымала прэмію Каралеўскага тэлевізійнага таварыства

Журналіст Бі-бі-сі Стыў Розэнберг грае «Купалінку» на фартэпіяна ВІДЭА

Nashaniva.com