«Змагацца за сваё жыццё кожны чортаў дзень». Амерыканскі рэпер вагой 220 кг выйшаў на сцэну з кіслародным балонам ФОТЫ
Амерыканскі рэпер Дэйв Блантс падчас канцэрта памяці памерлага рэпера Juice WRLD выйшаў на сцэну з кіслародным балонам. Гэта выклікала шматлікія перасуды адносна ягонага здароўя. 23-гадовы выканаўца, сапраўднае імя якога Давіён Блесінг, з'явіўся на публіцы 30 лістапада ў United Center у Чыкага падчас чацвёртага штогадовага Juice WRLD Day, піша The Sun.
02.12.2024 / 18:09
Дэйв Блантс выступае на Juice WRLD. Скрын відэа з сацсетак
Дэйв Блантс выступіў, падключаны да кіслароднага балона. Спявак сядзеў на канапе, чытаючы рэп і час ад часу ўключаючы фанаграму.
Відэазапіс, які сабраў больш за 5,5 мільёна праглядаў на платформе X, выклікаў хвалю як падтрымкі, так і занепакоенасці ад прыхільнікаў.
Шмат хто быў уражаны фізічным станам маладога рэпера. Адзін з каментатараў напісаў:
«Гэта разбівае мне сэрца. Гэты малады чалавек прапускае так шмат у жыцці».
Іншы дадаў:
«Спадзяюся, ён знойдзе дапамогу, пакуль не стала занадта позна».
Дэйв Блантс, які, паводле ацэнак, важыць больш за 220 кілаграмаў, часта адкрыта размаўляе пра свае шпіталізацыі і праблемы са здароўем.
Дэйв Блантс. Фота: інстаграм рэпера
Падчас выступу ён таксама адказаў крытыкам, у тым ліку знакамітаму рэперу Snoop Dogg, які раней насміхаўся з яго вагі ў публікацыі ў інстаграме. Блантс сказаў:
«Снуп, ты думаеш, што ты смешны? Ты не ведаеш, як гэта — змагацца за сваё жыццё кожны чортаў дзень».
Былога караля хіп-хопу P. Diddy усё больш мужчын абвінавачваюць у сэксуальным гвалце
Сэксуальны скандал вакол былога караля хіп-хопу P. Diddy
Шведская зорка хіп-хопа з мінскага пад'езда. Хто такі Yung Lean