У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў
Таксама фармулёўка «законныя прадстаўнікі» будзе заменена словам «бацькі».
03.12.2024 / 07:51
Гэта прадугледжана пастановай Мінадукацыі ад 21 лістапада, якая апублікавана на Нацыянальным прававым партале. Пастанова ўступіць у сілу з 1 верасня 2025 года.
Дакумент уносіць адпаведнае змяненне ў раздзел, які мае назву «Агульныя звесткі пра вучняў».
Раней тут указваліся нумар асабістай карткі, прозвішча, імя і дата нараджэння вучня, а таксама прозвішча, імя, месца жыхарства (знаходжання) і тэлефон яго законных прадстаўнікоў.
Таксама фармулёўка «законныя прадстаўнікі» будзе заменена словам «бацькі». Апроч таго, дадасца пазіцыя «род заняткаў, месца працы бацькоў вучня».