Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Працэнтныя стаўкі па крэдытах на жыллё выраслі адразу ў некалькіх банках.

03.12.2024 / 10:33

Рыэлтары пішуць, што стаўкі выраслі ад сёння.

Так, у Беларусбанку крэдыт на пакупку гатовага жылля «Іпатэка Экспрэс» будуць выдаваць пад 17% замест 16%. Па крэдыце «Іпатэка з намі» працэнт таксама вырас: на жыллё ад парнёрскіх забудоўшчыкаў банка (дзяржаўных арганізацый) — стала 16% замест 15%, для камерцыйных забудоўшчыкаў — 16,4% замест 15,4% (такія стаўкі пачынаюць дзейнічаць пасля першага года карыстання крэдытам).

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку як тыя, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, стаўка ранейшая — 12,5%.

У Белінвестбанку таксама паднялі стаўкі. Крэдыт на пакупкі і будаўніцтва нерухомасці на агульных падставах цяпер 17,71% (было 15,99%). На нерухомасць ад партнёра — таксама 17,71% замест ранейшых 15,99%.

Чаму даляр рэзка падаражэў да 3,5 рубля і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?

Nashaniva.com