Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Першы рэйс у рамках новага праекта намечаны на сярэдзіну 2026 года.

03.12.2024 / 11:12

Авіякампанія Qantas з Аўстраліі рыхтуецца паставіць новы рэкорд: у рамках праекта Project Sunrise з 2026 года плануецца запуск 22-гадзінных беспасадачных рэйсаў з Аўстраліі ў Заходнюю Еўропу і на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША. Гэтыя маршруты стануць самымі працяглым рэгулярным авіяпералётам у гісторыі, піша Bild.

Для рэалізацыі праграмы Qantas збіраецца выкарыстоўваць мадыфікаваныя самалёты Airbus A350-1000 ULR.

Яны аснашчаны дадатковымі паліўнымі бакамі, дазвол на якія ў ліпені 2023 года выдала Еўрапейскае агенцтва па авіяцыйнай бяспецы. Раней запуск праекта адкладаўся з-за затрымак паставак самалётаў і неабходнасці сертыфікацыі новых тэхнічных рашэнняў.

Airbus A350-1000 ULR будзе змяшчаць каля 240 пасажыраў у чатырох класах абслугоўвання — эканом, прэміум-эканом, бізнэс і першы клас. Асаблівая ўвага на звышдоўгіх пералётах будзе нададзена камфортным умовам для пасажыраў.

Кабіны абсталююць аптымальнай сістэмай асвятлення, якая дапамагае знізіць эфект джэтлага. Таксама будзе арганізавана «зона здароўя» для размінкі, а таксама зона з напоямі і закускамі.

Першы рэйс у рамках новага праекта намечаны на сярэдзіну 2026 года.

Nashaniva.com