Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй
Пашкоджанне было выяўлена ў ноч на аўторак.
03.12.2024 / 11:17
Фота: Along / Getty Images
Інтэрнэт-кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй быў пашкоджаны, піша Yle.fi.
Пашкоджанне кабеля было выяўлена ў ноч на аўторак, і паведамляецца, што яно адбылося на тэрыторыі Фінляндыі.
Па даных шведскай газеты Aftonbladet, фінская паліцыя падазрае, што гаворка ідзе пра дыверсію. Шведскія ўлады былі праінфармаваныя.
Міністр транспарту і сувязі Лулу Ране пракаментавала сітуацыю ў месенджары X: «Улады расследуюць сітуацыю супольна з кампаніяй. Мы ставімся да сітуацыі сур'ёзна».