У Грузіі сілавікі збілі і выдварылі ў Арменію расіяніна, якога затрымалі падчас акцыі пратэсту
Пачуўшы, што Міхаіл гаворыць па-руску, паліцэйскія пачалі паводзіць сябе з ім яшчэ больш жорстка.
03.12.2024 / 15:08
Фота: The Insider
У Грузіі сілавікі збілі і выдварылі ў Арменію грамадзяніна Расіі, затрыманага падчас акцыі пратэсту супраць прыпынення перамоваў з ЕС, піша The Insider.
Мужчына па імені Міхаіл жыў і працаваў у Грузіі. Яго затрымалі ў ноч з 29 на 30 лістапада падчас мітынгу ў Тбілісі. Ён стаяў побач з журналістамі і здымаў тое, што адбываецца на смартфон, калі некалькі супрацоўнікаў паліцыі схапілі яго і павалілі на зямлю.
Міхаіла адвялі ў аўтазак, дзе, з ягоных слоў, сілавікі пачалі збіваць яго і іншых затрыманых удзельнікаў пратэстаў.
Пры гэтым, пачуўшы, што Міхаіл гаворыць па-руску, паліцэйскія пачалі паводзіць сябе з ім яшчэ больш жорстка, распавёў ён.
У паліцэйскім участку, па яго словах, ніхто не тлумачыў ім іх правы і не даў магчымасці патэлефанаваць блізкім або адвакату. Супрацоўнікі паліцыі запатрабавалі пашпарт, але арыгінала пры сабе ў яго было, што стала падставай для выдварэння з краіны.
У ІЧУ яго наведаў адвакат па прызначэнні і амбудсмэн Грузіі, які дапамог яму звязацца з сябрамі.
У ноч з 1 на 2 снежня Міхаіла перавялі ў міграцыйную службу, у той жа дзень супрацоўнікі паліцыі прыйшлі да яго дадому і забралі ягоны пашпарт.
Пасля гэтага мужчыну пасадзілі ў машыну і адвезлі на мяжу з Арменіяй, пасля пераходу мяжы яму вярнулі тэлефон.
Ён паспрабаваў вярнуцца ў Грузію, але грузінскія памежнікі яго не прапусцілі