Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча
За адмену ваеннага становішча прагаласавалі 190 дэпутатаў з 300. Тым часам каля будынка Нацыянальнага сходу, нягледзячы на начны час, збіраюцца грамадзяне.
03.12.2024 / 19:14
Інтэрнэт у краіне, нягледзячы на дзеянне надзвычайнага ваеннага становішча і вайсковую цэнзуру, не адключаўся.
Зараз усе будуць чакаць рэакцыі арміі на рашэнне парламента.
Згодна з канстытуцыяй краіны, прэзідэнт павінен адмяніць указ пасля галасавання.
Раней стала вядома, што прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль абвясціў у краіне ваеннае становішча. Гэта адбылося пасля спробы парламента абвясціць імпічмент прэзідэнту.
У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР