У Беларусь зноў прывезлі дзяцей з Данбаса
У Беларусь прывезлі чарговую групу дзяцей з акупаваных раёнаў Украіны. Сёння 38 дзяцей з тэрыторыі так званай «ДНР» прадстаўнікі ўладаў сустрэлі ў Мінску.
03.12.2024 / 23:54
Скрыншот з відэа
Плануецца, што прывезеныя дзеці правядуць два тыдні ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Жамчужына» ў Лепельскім раёне.
«Дзеці будуць знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі да 18 снежня. У гэты час яны будуць лячыцца ў санаторыі, пройдуць курс рэабілітацыі. Для іх будзе арганізаваная культурная праграма, забаўляльная праграма», — паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня праўладнай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў.
Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў расцэньваюць масавы прывоз у Беларусь дзяцей з акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый іх незаконным перамяшчэннем — злачынствам, якое мусіць разглядаць Міжнародны крымінальны суд. Вядома, што вывезеныя ў Беларусь украінскія дзеці падвяргаюцца перавыхаванню і мілітарызацыі.
Пасол у Расіі апраўдваўся за вывезеных у Беларусь украінскіх дзяцей
Мы не ўдзельнічаем у вывазе дзяцей за межы Украіны — рэгіянальны офіс ЮНІСЕФ
Беларуская дэпутатка: Дзяцей з Украіны вывозяць пры садзейнічанні ААН і Чырвонага Крыжа
НАУ перадало ў Гаагу доказы ваенных злачынстваў Лукашэнкі і ягоных прыхільнікаў