Пяскоў: Падставы для расійска-ўкраінскіх перамоваў адсутнічаюць
Падставы для расейска-ўкраінскіх перамоваў адсутнічаюць, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе газета «Известия».
04.12.2024 / 09:01
Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Па словах прадстаўніка Крамля, многія краіны заяўляюць пра гатоўнасць даць сваю тэрыторыю для перамоваў, у тым ліку Катар.
«Сапраўды, эмірат вельмі актыўна працуе ў плане пасрэдніцкіх паслуг па самых розных сюжэтах, робіць гэта эфектыўна. Акрамя гэтага, нашы двухбаковыя адносіны з Катарам цудоўна развіваюцца. І мы ўдзячныя ўсім краінам за такую добрую волю, у тым ліку і Катару», — сказаў Пяскоў.
27 і 28 лістапада ў пасольстве Катара ў Маскве адбыліся дзве цырымоніі па вяртанні дзяцей сваякам у Расіі і Украіне.