У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы

Сёння ў Акруговым судзе Варшавы пачнецца працэс па справе аб згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы Герцэн, піша Reform.news. 

04.12.2024 / 09:01

Дарыяна С. вядуць адразу пасля затрымання. Фота: srodmiescie.policja.gov.pl

25-гадовая дзяўчына была знойдзена без прытомнасці ў варотах дома ў цэнтры польскай сталіцы 25 лютага гэтага года. Яе шпіталізавалі. 1 сакавіка яна памерла ў рэанімацыі.

У забойстве на глебе сэксуальнага гвалту абвінавачваецца 23-гадовы Дарыян С. Камера назірання зафіксавала, як мужчына ў балаклаве падбег да дзяўчыны ззаду, прыставіў нож да шыі і ўпіхнуў у вароты. Падчас затрымання хлопца паліцыя знайшла ў яго нож і іншыя доказы.

Абвінавачанаму пагражае ад 15 гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення. 

Асноўная частка суда будзе закрытая, але прысуд могуць агучыць публічна. Яшчэ адно пасяджэнне запланавана на 16 снежня.

Злачынства выклікала шырокі грамадскі рэзананс у Польшчы. У Варшаве адбыўся марш супраць гвалту ў памяць аб забітай.

Лізу Герцэн пахавалі на Паўночных могілках Варшавы ВІДЭА

«У Парыж разам з каханым». Што напісала ў сваім дзённіку Ліза, забітая ў Варшаве

Падазраваны ў забойстве Лізы Герцэн прызнаў віну

Nashaniva.com