Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы
Кірмаш у польскім Торуні закрыў шапік Свята-Елісавецінскага манастыра.
04.12.2024 / 09:26
Шапік быў заўважаны беларусамі ў Торуні 22 лістапада.
Беларускія і ўкраінскія грэка-каталікі з Торуня не сталі мірыцца з прысутнасцю манастыра, які падтрымлівае расійскую агрэсію, на калядным кірмашы ў горадзе і пачалі звяртацца ў адпаведныя інстанцыі.
Як яны паведамілі «Хрысціянскай візіі», шапіка на кірмашы больш няма.
Раней у беларускіх актывістаў удалося перапыніць гандаль і ў польскім Шчэціне.
Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы