Ва ўзросце 50 гадоў памёр былы гулец зборнай Беларусі па баскетболе

Андрэй Мастоў толькі ў кастрычніку адсвяткаваў паўвекавы юбілей, піша Smartpress.by.

04.12.2024 / 13:58

Мастоў быў выхаванцам барысаўскай ДЮСШ і дэбютаваў у прафесійным баскетболе менавіта за каманду роднага горада — «Папірус». Пазней атрымаў запрашэнне спачатку ў віцебскі «Лакаматыў», а затым і ў адзін з самых тытулаваных клубаў краіны (пасля «Мінска») — «Гродна-93».

Прыцягваўся на працягу 2000-2010-х у нацыянальную зборную, а таксама неаднаразова заваёўваў са сваімі камандамі медалі чэмпіянату Беларусі.

Пасля завяршэння кар'еры ў класічным баскетболе спрабаваў сябе ў яго ўсечаным варыянце — «3 на 3». Удзельнічаў у спаборніцтвах «Палова». У якасці аматара Мастоў выходзіў на пляцоўку нават на працягу 2024 года.

.

Nashaniva.com