З'явілася новае махлярства ў месенджарах
Гэта рассылка паштовак з фішынгавымі спасылкамі.
04.12.2024 / 14:54
У месенджарах пад выглядам членаў сям'і ці сяброў махляры рассылаюць паведамленні з віншавальнымі паштоўкамі, якія ўтрымліваюць фішынгавыя спасылкі.
«Папярэдзьце бабуль і мам: паведамленні з паштоўкамі ў WhatsApp могуць утрымліваць небяспечныя спасылкі», — сказана ў паведамленні міліцыі.
Самі паштоўкі ніякай небяспекі не нясуць, аднак шкоднаснымі могуць быць спасылкі, прымацаваныя да паведамлення.
Падкрэсліваецца, што на мабільны тэлефон не варта ставіць дадатак з ненадзейных крыніц, асабліва калі спасылка на запампоўку прыйшла ў адным з месенджараў.