Стала вядома, дзе цяпер будзе працаваць Алесь Карлюкевіч
Сёння намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі прадставіў былога міністра інфармацыі і да нядаўняга часу галоўнага рэдактара газеты «Звязда» Алеся Карлюкевіча як новага дырэктара калектыву выдавецтва «Беларусь».
04.12.2024 / 17:37
Алесь Карлюкевіч узначальваў «Звязду» са жніўня 2020 года, у 2022 годзе ён узначаліў праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Міністрам інфармацыі ён быў у 2017-2020 гадах.
Пра ягоную адстаўку з пасады галоўнага рэдактара «Звязды» і замену на Вольгу Ануфрыеву стала вядома 2 снежня.
Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»
Хто вышуквае ў крамах і бібліятэках «экстрэмісцкую» літаратуру?
Праўладны саюз пісьменнікаў хоча выдаць збор твораў Лукашэнкі і прыняць яго ў свае шэрагі