Дваіх жыхароў Магілёва затрымалі нібыта за фінансаванне УСУ
Двое жыхароў Магілёва былі затрыманыя нібыта за фінансаванне УСУ і «экстрэмісцкіх» паведаміла прэс-служба ўнутраных войскаў МУС Беларусі ў афіцыйным тэлеграм-канале.
05.12.2024 / 07:41
Ілюстрацыйнае фота
Яны былі затрыманыя падчас аперацыі Дэпартамента фінансавай разведкі КДК пры сілавой падтрымцы байцоў атрада спецпрызначэння «Рысь».
Адзначаецца, што грамадзяне нібыта фінансавалі Украінскія ўзброеныя сілы, а таксама эмігранцкія арганізацыі.
У іх былі выяўленыя і канфіскаваныя мабільныя тэлефоны і камп'ютарная тэхніка, а таксама амаль 63 тысячы даляраў і 4,3 тысячы рублёў.
Іншых падрабязнасцяў і дэталяў МУС не прыводзіць.