Дарослы мінчук ездзіў па школьным бясплатным праязным. Зараз заплаціць салідны штраф

Мужчына бясплатна ездзіў у грамадскім транспарце Мінска. Ён знайшоў ільготны праязны школьніка і паспеў пакарыстацца ім некалькі месяцаў, паведамляюць Мінск-навіны.

05.12.2024 / 13:49

Ільготныя праязныя раздавалі школьнікам падчас эксперыменту, каб улічваць усіх пасажыраў, у тым ліку тых, хто едзе бясплатна. Гэта пластыкавая смарт-карта, якую трэба прыкладаць да валідатара ў транспарце.

У кожнага праязнога свой нумар, таму можна праверыць, калі і хто яго выкарыстоўвае.

— Падчас рэйдаў мы вызначылі, што некаторыя праязныя праводзяць як у вучэбны час, так і глыбокай ноччу. Неўзабаве ўстанавілі, што гаворка ідзе аб незаконным выкарыстанні картак з боку дарослых, — распавяла намесніца старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Вольга Лявошка.

Паводле яе слоў, у гэтым выпадку парушальнікам аказаўся працуючы жыхар Мінска, ён знайшоў чужы праязны і пачаў ім карыстацца.

Па рашэнні суда яго аштрафавалі на 20 базавых велічынь (800 рублёў), таксама прыйдзецца пакрыць больш за 1200 рублёў шкоды «Мінсктрансу» і Мінскаму метрапалітэну.

Караць будуць усіх, хто незаконна ездзіць па льготных праязных, нават калі гэта бацькі школьніка, удакладніла Вольга Лявошка.

Nashaniva.com