За данаты пачынаюць судзіць IT-спецыяліста, якога затрымалі па вяртанні з Літвы

5 снежня Мінскі гарадскі суд пачынае разгляд справы ў дачыненні да Чэслава Герасімовіча.

05.12.2024 / 13:56

Працэс узначальвае суддзя Святлана Макарэвіч. Чэславу інкрымінавана ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Вясна».

«Пакаяльнае відэа» з Чэславым з'явілася 2 жніўня — на ім мужчына «прызнаецца» ў тым, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія каналы», чатыры разы фінансаваў «экстрэмісцкія фармаванні», а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

Паведамлялася, што Герасімовіч працуе ў IT-сферы і перад затрыманнем вярнуўся ў Беларусь з Вільні.

Nashaniva.com