На поўначы Каліфорніі адбыўся моцны землятрус

Еўрапейскі міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр паведаміў, што на поўначы амерыканскага штата Каліфорнія адбыўся землятрус магнітудай 7 балаў. Абвешчаная пагроза цунамі.

05.12.2024 / 22:15

Улады выпусцілі экстранныя абвесткі:

«Вы ў небяспецы. Адыходзьце ад прыбярэжных вод. Перамясціцеся на ўзвышша або ўглыб мацерыка неадкладна».

Землятрус адбыўся ў акіяне на глыбіні 8 міляў (каля 13 км). Пра пацярпелых і разбурэнні пакуль не паведамлялася. 

Меркавалася, што цунамі дасягне горада Сан-Францыска ў раёне 12:10 па мясцовым часе (каля 23:10 па мінскаму). Аднак урэшце пагроза не спраўдзілася.

У Германіі зафіксаваны землятрус магнітудай 3,1

Чаму ў верасні 2023 Зямля дзевяць дзён вібравала

Прэзідэнтка Малдовы давала інтэрв'ю, калі пачаўся землятрус ВІДЭА

Nashaniva.com