На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму

Яўгенія Верамейчык, жонка былога байца Палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка, якога 13 лістапалда затрымалі ў В'етнаме і неадкладна перадалі ў рукі лукашэнкаўскіх сілавікоў, адкрыла два тыдні таму на платформе «Байсол» збор для патрэбаў зняволенага мужа.

06.12.2024 / 10:18

Сродкі збіраліся для юрыдычнай дапамогі Васілю Верамейчыку, а таксама на перадачы для яго.

Сума збору: 8000 еўра.

Па стане на 10:00 5 снежня ўжо сабрана крыху больш за патрэбную суму палова ад сумы 8115 еўра з 8000 еўра.

Падтрымаць арыштаванага ваяра можна па спасылцы.

Nashaniva.com