Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»
Уладзімір Пуцін паабяцаў зрабіць гэта ў другой палове 2025 года.
06.12.2024 / 17:12
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у Мінску. 6 снежня 2024 года. Фота Contributor Getty Images
Уладзімір Пуцін сёння прыляцеў у Мінск для ўдзелу ў так званым Вышэйшым дзяржаўным савеце Саюзнай дзяржавы і асобнай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
«Я хачу публічна папрасіць вас, каб новыя сістэмы ўзбраення, і перш за ўсё «Арэшнік», былі размешчаныя на тэрыторыі Беларусі. Гэта супакоіла б некаторыя розумы», — сказаў Лукашэнка падчас сустрэчы з Пуціным.
Пуцін у адказ заявіў, што гэта, маўляў, стане магчымым у другой палове наступнага года, па меры нарошчвання выпуску сістэмы.
Паводле яго слоў, «Арэшнік» будзе паступаць на ўзбраенне ў расійскую і беларускую арміі паралельна, а аб'екты для паражэння ім з тэрыторыі Беларусі зможа вызначаць сам Лукашэнка.
Якраз сёння міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў заявіў, што Лукашэнка не жартаваў, калі казаў, што ў Беларусі ёсць пляцоўкі для зброі «Арэшнік».
«Я не думаю, што гэта жарт. Наогул усе словы Лукашэнкі трэба ўспрымаць вельмі сур'ёзна, нават калі яны ў такой манеры гаворацца», — сказаў Рыжанкоў.
Варта адзначыць, што многія эксперты сумняюцца, што «Арэшнік» рэальна наяўны ў Расіі ў нейкай колькасці. Гучалі думкі, што гэта перадусім піяр-аперацыя, каб застрашыць Захад і прымусіць яго адмовіцца ад падтрымкі Украіны.
Рыжанкоў: Лукашэнка не жартаваў пра пляцоўкі для «Арэшніка» ў Беларусі
Лаўроў: Расія спадзяецца, што сігнал ЗША па «Арэшніку» быў успрыняты сур'ёзна
«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу
Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў размясціць ракеты ў Беларусі