Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца

Прэзідэнцкія выбары ў Малдове і Румыніі маюць эпахальнае значэнне, лічыць палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман.

06.12.2024 / 19:19

Праеўрапейскі мітынгу перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў у Бухарэсце. Фота: AP Photo/Andreea Alexandru

У Малдове перамогу атрымала Мая Санду, а прарасійскія сілы, якія марылі зрабіць з Малдовы «другую Беларусь», пацярпелі паразу. Пры гэтым Кішынёў выкарыстаў вельмі спрэчныя метады: тут і блакаванне расійскіх прапагандысцкіх рэсурсаў, і абмежаванне магчымасці галасавання для грамадзян Малдовы, якія жывуць у Расеі.

У Румыніі Канстытуцыйны суд сёння ануляваў вынікі першага тура выбараў, у якім перамог правы экстрэміст Кэлін Джарджэску, які адкрыта сімпатызуе Пуціну і займае антыеўрапейскія пазіцыі. Падставай для гэтага рашэння сталі матэрыялы спецслужбаў, якія сведчаць пра ўмяшанне Расіі ў румынскія выбары.

Расія, зразумела, вельмі хацела б прывесці Джарджэску да ўлады, а ягоная перамога (вельмі верагодная, мяркуючы па выніках сацапытанняў) стала б катастрофай і для Румыніі, і для ЕС.

Дэмакратыя абавязаная ўмець абараняцца, інакш яна ўпадзе пад націскам антыдэмакратаў. Гэта ўрок з гісторыі Еўропы XX стагоддзя.

І ў Кішынёве, і ў Бухарэсце не далі перамагчы ворагам дэмакратыі, выкарыстаўшы метады, якія карэнным чынам супярэчаць прынцыпам ліберальнай дэмакратыі.

Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца, барацьба з ворагамі дэмакратыі працягваецца.

Перад другім турам у Румыніі цалкам адмянілі выбары. Прэзідэнцкая кампанія пачнецца наноў

У Румыніі партыя прэм'ер-міністра перамагае на парламенцкіх выбарах

Стала вядома, як прагаласавалі малдаване, якіх звозілі з Расіі ў Мінск на выбарчы ўчастак

Малдаўскіх выбаршчыкаў з Расіі вязуць галасаваць у Мінск аўтобусамі і самалётам

У Малдове завяршылі падлік галасоў: у Санду 55,33%

Nashaniva.com