Сірыйскія апазіцыйныя сілы захапілі Дэйр-эз-Зор на ўсходзе краіны

Гэта трэці за тыдзень горад у краіне, над якім рэжым Башара Асада страціў кантроль.

07.12.2024 / 08:36

Фота: Omar Albam / AP

Сірыйскія дэмакратычныя сілы (СДС), вядучую ролю ў якой адыгрываюць курдскія ўзброеныя фармаванні, у пятніцу ўстанавіла кантроль над горадам Дэйр-эз-Зор на ўсходзе краіны і, тым самым, над найважнейшым памежным пераходам паміж Сірыяй і Іракам, паведамляе Голас Амерыкі.

Двое супрацоўнікаў спецслужбаў паведамілі, што апоўдні да поўдня пятніцы Сірыйскія дэмакратычныя сілы (СДС) ужо кантралявалі горад — трэці за тыдзень горад у краіне, над якім страціў кантроль рэжым Башара Асада.

Сірыйскія дэмакратычныя сілы таксама ажыццявілі прарыў праз найбліжэйшы памежны пункт Альбу-Камаль на мяжы з Іракам, паведамілі Reuters дзве крыніцы ў сірыйскай арміі.

Пачынаючы з 2011 года, Дэйр-эз-Зор некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Спачатку ён перайшоў пад кантроль паўстанцаў, а затым, у 2014 годзе, быў захоплены баевікамі «Ісламскай дзяржавы, пасля сірыйская армія, якую падтрымлівалі іракскія групоўкі, зноў захапіла яго ў 2017 годзе і ўтрымлівала да сённяшняга дня.

Прасоўванне СДС адбылося адначасова з наступам на цэнтральны горад Хомс іншай групоўкі сірыйскіх паўстанцаў на чале з «Хаят Тахрыр аш-Шам«, перш звязанай з «Аль-Кайдай». На мінулым тыдні гэтая групоўка захапіла Алепа, а ў пачатку гэтага тыдня — Хаму, нанёсшы найбуйнейшую паразу ўрадавым войскам за апошнія гады.

Кіраўнік СДС Мазлум Абдзі заявіў журналістам, што яго сілы «маюць каналы сувязі» з «Хаят Тахрыр аш-Шам», у прыватнасці — для абароны курдаў, якія пражываюць у Алепа.

Іран пачаў эвакуацыю вайскоўцаў і дыпламатаў з Сірыі

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду

Сірыйскія тэлеграм-каналы паведамляюць пра абстрэл будынка дзяржаўнага тэлебачання ў Дамаску

Nashaniva.com