ДТЗ на Магілёўшчыне: легкавік урэзаўся ў грузавік, загінулі трое чалавек, сярод іх адно дзіця

Аварыя адбылася сёння на 117 км аўтадарогі Р — 4 «Мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы», паведамляе МУС. 

07.12.2024 / 14:24

Кіроўца аўтамабіля KIA не справіўся з кіраваннем, дапусціў занос, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком MAN. 

Загінулі ўсе, хто знаходзіўся ў легкавым аўто: мужчына, жанчына і дзіця. 

На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група. На месца трагедыі выбыў асабіста начальнік ДАІ Віктар Ротчанкаў.

Nashaniva.com