Сірыйская апазіцыя рыхтуецца да аблогі Дамаска
Сірыйскія паўстанцы заяўляюць пра пачатак аблогі Дамаска. Іх байцы нібыта ўжо знаходзяцца зусім блізка ад сталіцы, называюцца адлегласці ад 5 да 20 кіламетраў.
07.12.2024 / 17:55
У Дамаску зносяць помнік Хафезу Асаду
Ужо ёсць інфармацыя аб лакальных баях на ўскраінах сталіцы Сірыі.
Тым часам у Дамаску жыхары Джараманы (гэта вялікі раён на ўскраіне сірыйскай сталіцы) знеслі помнік бацьку цяперашняга кіраўніка Сірыі — Хафезу Асаду. Гэты раён населены палестынцамі і друзамі.
Арабскія медыі паведамляюць, што сірыйскія войскі выводзяцца з Муадамія аш-Шама, гэта за 10 км ад Дамаска.
Сам Дамаск, мяркуючы па цяперашняй абстаноўцы, атачаецца з трох бакоў: ісламістамі, пратурэцкай апазіцыяй і курдамі.
Між тым канцылярыя сірыйскага прэзідэнта заяўляе, што Башар Асад нібыта знаходзіцца ў Дамаску і не пакідаў краіну з якімі-небудзь таемнымі візітамі.
Лаўроў назваў апанентаў Асада ў Сірыі «законнай апазіцыяй»
Сірыйскія паўстанцы паведамляюць пра захоп ускраін Пальміры
Сірыя: паўстанне цяпер і на поўдзень ад Дамаска, а сілы Асада пакінулі Пальміру
Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю
Сірыйскія апазіцыйныя сілы захапілі Дэйр-эль-Зор на ўсходзе краіны
Іран пачаў эвакуацыю вайскоўцаў і дыпламатаў з Сірыі
«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду