Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-5 спартсменак, якія ў 2024 годзе зарабілі найбольш грошай

Паводле падлікаў фінансавага выдання Sportico, сярод 15-ці самых заможных спартсменак дзевяць гуляюць у тэніс, а ў першай пяцёрцы разбавіць іх змагла толькі адна фрыстайлістка.

08.12.2024 / 00:10

Арына Сабаленка. Фота: AP

26-гадовая беларуска Арына Сабаленка са сваімі заробленымі за год $17,7 млн заняла ў сусветным рэйтынгу 5-е месца.

Апярэджваюць яе наступныя спартсменкі:

1. 20-гадовая тэнісістка Кока Гаўф з ЗША — $30,4 млн;

2. 21-гадовая фрыстайлістка Эйлін Гу з ЗША — $22,1 млн;

3. 23-гадовая тэнісістка Іга Свёнтэк з Польшчы — $21,4 млн;

4. 22-гадовая тэнісістка Чжэн Цыньвэнь з Кітая — $20,6 млн.

У гэтыя заробленыя спартсменкамі сумы ўваходзяць як грошы, атрыманыя непасрэдна ад спорту, так і даходы ад рэкламы. Усе сумы пазначаныя да вылічвання падаткаў і агенцкіх збораў.

Арына Сабаленка ў лістападзе стала першай ракеткай свету паводле рэйтынгу Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі, і гэты тытул яна будзе захоўваць да канца года.

Сабаленка афіцыйна стала першай ракеткай свету

Сабаленка не згуляе ў фінале выніковага турніру WTA

Сабаленка гарантавала сабе першы радок сусветнага рэйтынгу па выніках года

Nashaniva.com