Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях

ВПС Ізраіля актывізаваліся ў Сірыі пасля падзення рэжыму Асада.

08.12.2024 / 19:13

Скрыншот відэа

Ізраільскія ВПС нанеслі ўдары па некалькіх аб'ектах у Дамаску. Пад удары трапілі будынкі штаб-кватэры сірыйскай мытні і вайсковай разведкі ў комплексе бяспекі ў раёне Кафр-Суса. Акрамя таго, ізраільскія ВПС нанеслі ўдары па складах са зброяй у паўднёвых раёнах Сірыі

Ізраільскія вайскоўцы таксама нанеслі ўдары па даследчым цэнтры ў Дамаску. Паводле крыніц Reuters, там маглі распрацоўвацца іранскія ракеты далёкага радыусу дзеяння.

Пасля падзення рэжыму Башара Асада і яго ўцёкаў з краіны ізраільская армія заняла буферную зону на спрэчных Галанскіх вышынях «для забеспячэння бяспекі ізраільскіх абшчын». Ізраіль кантралюе большую частку вышыняў з часоў Шасцідзённай вайны 1967 года. У 1981 годзе ён анексаваў гэтую тэрыторыю, нягледзячы на пазіцыю ААН. На мяжы была створана дэмілітарызаваная буферная зона.

На мяжу з Сірыяй на Галанскіх вышынях сёння асабіста прыбыў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху. Ён назваў дзень падзення рэжыму Асада «гістарычным» і заявіў, што гэта стала магчымым дзякуючы супраціву, які Ізраіль аказваў Ірану і «Хезбале» ў Ліване.

Уваход ізраільскай арміі на сірыйскую частку вышынь Нетаньяху растлумачыў тым, што з-за вываду сірыйскіх войскаў перастала дзейнічаць пагадненне аб размежаванні з Сірыяй 1974 года.

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада

МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю

Башар Асад пакінуў пасаду прэзідэнта Сірыі і краіну — МЗС Расіі

Усе кіраўнікі, супраць якіх выступалі пратэстоўцы падчас Арабскай вясны 2011 года, сышлі ў мінулае. Асад стаў апошнім

Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць

Nashaniva.com