Асад у 2014 годзе: Я не Януковіч, я нікуды не з'еду

На трэці год вайны Башар Асад запэўніваў Уладзіміра Пуціна, што не збяжыць з Сірыі. Але часы змяніліся.

08.12.2024 / 21:39

Фота: kremlin.ru

Дзесяць гадоў таму Башар Асад заявіў Уладзіміру Пуціну, што не пакіне краіну на фоне грамадзянскай вайны.

У 2014 годзе, ужо пасля ўцёкаў Віктара Януковіча з Украіны, з Асадам сустракаўся былы дырэктар ФСБ Сяргей Сцяпашын. Паводле яго слоў, сірыйскі кіраўнік тады запэўніў, што не будзе браць прыклад з украінскага прэзідэнта.

«Перадайце Уладзіміру Уладзіміравічу Пуціну, што я не Януковіч, я нікуды не з'еду», — цытаваў тады Сцяпашын словы Асада.

У 2014 годзе вайна ў Сірыі працягвалася ўжо тры гады, з пераменным поспехам для Асада. Падтрымка Расіі і Ірана дапамагла яму ўтрымацца ва ўладзе, аднак праз 10 гадоў Асад усё ж паўтарыў шлях Януковіча і ўцёк у Маскву, дзе папрасіў палітычнага прытулку.

Дарэчы, напярэдадні выбараў 2020 года тое ж самае казаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону.

«Лукашэнка ніколі нікуды не пабяжыць, і мае дзеці нікуды не пабягуць. Вы разумееце? Вось гэта мая асаблівасць. А ведаеце, чаму яшчэ? Бягуць тыя, у каго кішэні набітыя. Ну і што? Я пабягу, добра. Я пабег — куды я пабег? Нават у Кітай. Не дай Бог, вядома. Гэта зусім іншы клімат, іншая краіна — я так…

[…] Ды я пра Маскву ўжо нават не кажу. Без грошай там рабіць няма чаго. А ў мяне грошай няма. Вы разумееце? У мяне няма грошай, каб пабегчы і там жыць, як Януковіч. Ведаеце, у мяне гэтага няма», — сказаў тады Лукашэнка.

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

З турмы Асада вызвалілі лётчыка, які адмовіўся бамбіць сірыйскі горад. Вось як ён выглядае пасля 43 гадоў зняволення ФОТА

Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Тартус, дзе знаходзіцца адзіная расійская ваенна-марская база ў рэгіёне

З’явілася відэа люксавых аўто з гаража Башара Асада

МЗС Расіі перастала называць сірыйскіх паўстанцаў тэрарыстамі — цяпер кажуць пра апазіцыю

Башар Асад пакінуў пасаду прэзідэнта Сірыі і краіну — МЗС Расіі

Усе кіраўнікі, супраць якіх выступалі пратэстоўцы падчас Арабскай вясны 2011 года, сышлі ў мінулае. Асад стаў апошнім

Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць

Nashaniva.com