Кандыдат у канцлеры Германіі ад ХДС Фрыдрых Мерц прыбыў у Кіеў
Лідар апазіцыйнага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі Фрыдрых Мерц сёння раніцай прыехаў у Кіеў.
09.12.2024 / 10:48
Лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі Фрыдрых Мерц. Фота: Kay Nietfeld / Getty Images
Ва ўкраінскай сталіцы нямецкі палітык павінен сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Загадзя візіт Мерца не анансаваўся, піша Bild.
Роўна тыдзень таму ў Кіеў прыехаў дзейны канцлер Олаф Шольц — пра ягоны візіт таксама не папярэджвалі. Шольц наведаў Украіну другі раз з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання.
Фрыдрых Мерц мае намер змагацца за месца кіраўніка ўрада Германіі, яго вылучыў Апазіцыйны блок ХДС/ХСС.
У выпадку перамогі на выбарах Мерц, па яго ўласных словах, збіраецца адстойваць інтарэсы Германіі ў сферы знешняй палітыкі і ўпэўнена паводзіць сябе з нядаўна абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?