У Токіа ўвядуць чатырохдзённы працоўны тыдзень для дзяржслужачых

З красавіка 2025 года ў Токіа дзяржслужачыя змогуць працаваць чатыры дні на тыдзень. Плануецца, што новаўвядзенне дапаможа працуючым маці і павысіць рэкордна нізкі ўзровень нараджальнасці, перадае CNN.

09.12.2024 / 12:57

Токіа. Wikimedia Commons

Паводле новых правілаў дзяржслужачыя змогуць з красавіка браць па тры выходныя на тыдзень.

У 2023 годзе колькасць дзяцей, якія жанчына нараджае за сваё жыццё, у Японіі ўпала да новага мінімуму ў 1,2. Каб колькасць насельніцтва заставалася стабільнай, патрэбен каэфіцыент 2,1.

Сацыёлагі звязваюць паказчыкі нараджальнасці ў Японіі з культурай працы і ростам кошту жыцця.

Летась эканоміка Ісландыі, дзе з 2020 па 2022 год 51% работнікаў скарацілі працоўны час, вырасла на 5%.

Nashaniva.com