Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня

Кацяня па мянушцы Персік выратавала ўкраінскага ўхіліста, які ледзь не змёрз на мяжы з Румыніяй, паведамляе Associated Press.

10.12.2024 / 10:51

Salvamont Maramures

Ратуючыся ад мабілізацыі, мужчына паспрабаваў збегчы ў Румынію, але захрас у горнай цясніне ў Карпатах.

Румынскія ратавальнікі змаглі дастаць 28-гадовага Уладзіслава Дуду разам з рудым кацянём Персікам. Гадаванец саграваў гаспадара падчас знаходжання ў холадзе.

Калі ратавальнікі расшпілілі куртку мужчыны, пад ёй знайшлі кацяня.

«Кацяня было цёплым і сагравала яго… таму Персік выратаваў яму жыццё», — адзначаецца ў публікацыі.

Персік — першае кацяня, якое «ўцякло» ў Румынію.

Nashaniva.com