Дзеяч апазіцыі ўзначаліў пераходны ўрад краіны Сірыі

Мухамед аль-Башыр абвясціў пра сваё прызначэнне кіраўніком Часовага ўрада Сірыі.

10.12.2024 / 15:27

Мухамед аль-Башыр. Фота: Wikimedia Commons

Аль-Башыр — інжынер і выпускнік юрыдычнага факультэта. У апошні час ён быў прэм'ер-міністрам ва Урадзе нацыянальнага выратавання» ў Ідлібе. Гэта значыць на тэрыторыі, якую да звяржэння Асада і захопу Дамаска кантралявала пратурэцкая апазіцыя і групоўка «Хаят Тахрыр Аш-Шам».

Цяпер на Аль-Башыра ўскладзена адказнасць за фармаванне ў Сірыі новага кіраўніцтва і, у канчатковым выніку, правядзенне выбараў.

Яго прызначэнне пакуль ухваленае толькі групоўкай «ХТШ», і пакуль невядома, ці ўхваленае яго прызначэнне іншымі прадстаўнікамі сірыйскай апазіцыі.

Nashaniva.com