У Мінску аўто наехала на чалавека, які штурхаў сваю машыну ФОТА
Увечары 10 снежня на вуліцы Танкавай у Мінску — гэта дарога на Калодзішчы — адбылася незвычайная аварыя. Тут кіроўца «Нісана» наехаў на чалавека, які штурхаў «Фальксваген», паведамляе ДАІ.
11.12.2024 / 01:09
На здымках відаць, што задняя частка старэнькага «Фальксвагена» ўшчэнт змятая. «Нісану» таксама не пашанцавала — капот склаўся, а лабавое шкло разбітае ад удару чыёйсьці галавой.
У выніку і кіроўцу, і пешахода з траўмамі адвезлі ў бальніцу.