«Пачаліся гучныя выбухі, ажно шыбы трэсліся». У Бараўлянах згарэла аўто
Чытачка Onliner Ганна і яе муж пачулі ўначы нягучныя воплескі, а затым — выбухі. Аказалася, што ў двары загарэўся мікрааўтобус.
11.12.2024 / 12:14
«Прыкладна ў дзве гадзіны ночы ў Бараўлянах загарэлася машына, — падзялілася з выданнем Ганна. — Муж спачатку сказаў, што гэта дзеці петарды падрываюць. Потым пачаліся гучныя выбухі, аж шыбы трэсліся. Калі мы падышлі да акна, то ўбачылі ахоплены полымем мікрааўтобус. Выклікалі МНС, яны прыбылі адразу ж (мабыць, хтосьці да нас выклікаў)».
«Калі я выйшла на вуліцу, то ўбачыла, што бус урэзаўся ў іншую машыну, набітую даверху нейкімі бутэлькамі ў скрынках», — дадала дзяўчына. У выніку пажару другі аўтамабіль таксама быў пашкоджаны.